Паводле Гіркіна, «стратэгічная задумка каманды Прыгожына гранічна ясная, лагічная, вельмі рызыкоўная, але дзівіць адвагай і мае шанцы на поспех».
Поспех задумцы, на думку блогера, можа прынесці «непаваротлівасць і дэматывацыя ўсіх сілавых структур Расійскай Федэрацыі».
Нездарма Прыгожын, замацаваўшыся ў Растове, адразу ж рэзка кінуў у рэйд на Маскву некалькі тысяч чалавек з самых баяздольных сваіх падраздзяленняў. Гэтыя падраздзяленні абыходзяць усе буйныя цэнтры і не ўвязваюцца ў баі з мясцовымі гарнізонамі, а імкнуцца як мага хутчэй дабрацца да Масквы.
Разлік, як мяркуе Гіркін, робіцца на паніку і ўцёкі ўсіх вышэйшых чыноўнікаў і ўзяцце пры такіх умовах улады, якая «валяецца на зямлі». Далей жа ўжо, маўляў, усе кінуцца яму даваць прысягу на вернасць, «а там відаць будзе».
У гэтай стратэгіі Гіркін бачыць толькі два слабыя месцы.
Першае — гэта магчымасць сутыкнення з баяздольнымі і матываванымі да змагання адносна буйнымі часцямі яшчэ да падыходу да Масквы. У такім выпадку непазбежныя праблемы з забеспячэннем ударнай групоўкі, якая даўжэй двух-трох дзён весці баі ў адрыве ад забеспячэння не зможа.
«Служылых людзей» у Маскве відавочна больш, чым баяздольных вагнераўцаў, але пытанне, як мяркуе Гіркін, у тым, колькі з іх гатова змагацца. Гэта і высветліцца ў самы найбліжэйшы час. У гэтым, як сцвярджае Гіркін, і ёсць «уся «інтрыга» і ключ да зыходу гэтага бліскуча-дзёрзкага «набегу».
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)