Фота: Contributor / Getty Images

Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і «ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл», адпаведнае паведамленне было апублікавана прэс-службай Крамля.

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, ад душы віншую вас з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл. Высокая яўка выбаршчыкаў і вынікі народнага волевыяўлення наглядна пацвярджаюць шырокую падтрымку курсу на гарманічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, які праводзіцца пад вашым кіраўніцтвам, забеспячэнне ўнутрыпалітычнай стабільнасці і прасоўванне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні.

Расійскі лідар выказаў надзею, што выбраныя парламентарыі будуць эфектыўна супрацоўнічаць са сваімі калегамі з РФ у рамках міжпарламенцкага дыялогу і шматпланавых міжрэгіянальных сувязяў.

Пуцін таксама пажадаў Лукашэнку здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці.

Нагадаем, што па выніках парламенцкіх выбараў у Палату прадстаўнікоў прайшлі 51 чалавек «Белай Русі», 40 дэпутатаў з'яўляюцца беспартыйнымі. Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымала 8 мандатаў, Камуністычная партыя — сем, Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымала ганебныя чатыры месцы.

Чытайце таксама:

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

У Карпенкі спыталі аб прымусовым галасаванні. Ён занерваваўся

Партыя Гайдукевіча аказалася аўтсайдарам у куртатым беларускім парламенце, атрымаўшы ганебныя чатыры мандаты

Што за назіральнікі з Еўропы прыехалі на выбары ў Беларусь

Шэсць беларусаў замежжа прагаласавалі на адмысловым участку ў Мінску

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4