Гарадзенец звярнуўся да ратавальнікаў з просьбай дапамагчы дачцэ. Мужчына распавёў, што на спартыўнай пляцоўцы па вуліцы Ліможа ў трэнажоры захрас палец дзяўчынкі.
Фота: МНС
Спачатку палец вырашылі вызваліць без прымянення спецыяльнага інструмента, а намазаўшы мыльным растворам. Адна спроба не прынесла выніку.
Супакоіўшы дзяўчынку, пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання разрэзалі трубу трэнажора і вызвалілі фалангу пальца.
0
0
0
0
1
0