Саша Нэма з батончыкам. Скрын відэа спевака ў тыктоку.

Саша Нэма з батончыкам. Скрын відэа спевака ў тыктоку.

Беларускі спявак Саша Нэма выклаў у тыктоку арыгінальную рэкламу.

«Беларуская кандытарская фабрыка «Камунарка», у мяне да вас пытанне: што вы робіце? Я 43-гадовы чалавек, які займаецца спортам, сачу за фігурай. Як вымаглі зрабіць вось гэта, вось гэта навошта? — паказвае ў кадры шакаладны батончык. — У мяне галава адлятае, калі я ем гэта, тваю маць! Дый каштуе 77 капеек у «Еўраопце». Я ўжо чацвёртую [цукерку] ем».

Падобна, што спявак перафразаваў у сваім роліку фразу з іншага відэа, якая стала мемам: там жанчына каштуе торт «Напалеон» і каментуе, што ў яе адбыўся «адрыў флягі». Увага: у відэа ёсць нецэнзурная лексіка.

Відэа за суткі набрала 461 тысячу праглядаў.

У каментарах жартуюць: «У мяне пытанні да мінскага «Крышталя».

«За такую рэкламу не грэх і заплаціць», — ацанілі карыстальнікі.

«А «Чырвоны харчавік» наогул бомба», — дзеляцца.

Але некаторыя пішуць прэтэнзіі, што кандытарская фабрыка ўжо не тая.

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6