Фота: blizko.by

Фота: blizko.by

Цэны на беларускія клубніцы стартуюць ад 14 рублёў да 17 за кілаграм. Прадаўцы запэўніваюць, што «ягада смачная, сакавітая і салодкая». На рынку яе ўжо шмат і цэны, у параўнанні з мінулым тыднем, значна знізіліся (было 25-35 рублёў).

Агуркі можна набыць за 2,8-5 рублёў.

З'явіліся таксама іспанскія і турэцкія абрыкосы. Кошт іх ад 6,5 рублёў да 16.

Цэны на маладую бульбу не радуюць. За кілаграм азербайджанскай папросяць 4.3 — 5.5 рублёў, а вось расійская ўжо даражэйшая — 6,5. Па словах прадаўцоў, беларуская бульба з'явіцца «з дня на дзень».

Што тычыцца радыскі, то яе аддаюць па 2,5 рубля за пучок, а вось 100 грамаў зялёнай цыбулі можна набыць усяго за 70 капеек.

Чытайце таксама:

Клубніцы ўжо можна знайсці па 10 рублёў за кіло

Беларусам прапанавалі ягады з Зімбабвэ па 80 рублёў за кілаграм

У Мінску ёсць прадуктовая крама-музей: яна сама паказвае, якія цэны тут былі 10 гадоў таму

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3