Здымак ілюстрацыйны. Фота: ФК «Шахцёр»

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ФК «Шахцёр»

«Шахцёр» і турэцкі клуб «Адана Дэмірспор» адхіленыя ад еўракубкаў на найбліжэйшы сезон, у які яны туды трапяць (санкцыя распаўсюджваецца на сезоны з 2025/26 па 2027/28). Акрамя таго, «Шахцёр» аштрафаваны на 1 010 000 еўра. Гэта было пацвярджэнне вердыкту, які перад гэтым вынесла першая інстанцыя і на які абодва клубы падалі апеляцыйныя звароты.

Астатнія клубы, сярод якіх і дастаткова моцныя ды вядомыя, атрымалі крыху мякчэйшыя пакаранні. Так, партугальскія «Порту» і «Вікторыя» з Гімараэша, а таксама балгарскі ЦСКА з «Сафіі» атрымалі толькі ўмоўнае выключэнне з еўракубкаў, ім дадзеныя выпрабавальныя тэрміны, цягам якіх яны мусяць пакрыць свае запазычанасці.

Акрамя «Шахцёра», яшчэ 11 клубаў аштрафаваныя на сумы ад 1,5 млн да 10 тысяч еўра. Сярод гэтых клубаў, апрача згаданых «Порту», «Віторыі» і ЦСКА — грузінскае «Дынама» з Тбілісі, партугальская «Брага», сербскі «Партызан» з Белграда, турэцкі «Галатасарай», іспанскі «Рэал Бетыс», казахстанскі «Ардабасы» з Шымкента, латвійскія «Рыга» і «Ауда».

Чытайце таксама:

Футбольнага фаната з Пастаў аштрафавалі за разгалошванне персанальных звестак

Экс-футбаліст зборнай Беларусі расказаў, як атрымаў у Расіі $30 тысяч прызавых за адзін матч 

Беларус з расійскага мінору забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі футболу

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0