У Барысаве органы правапарадку абвясцілі сапраўднае паляванне на заўзятараў. Гэта пачалося пасля з'яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі ў падтрымку ўкраінцаў. Людзей пачала «тузаць» міліцыя і КДБ.
Аднаму з хлопцаў ўжо далі 5 сутак арышту за тое, што яго, нібыта, апазналі на здымку.
І гэта з улікам таго, што ўсе абліччы на фатаграфіі зафарбаваныя і па ёй немагчыма ўсталяваць асобу чалавека. Пасля таго як барысаўца ў сераду ўвечары запрасілі на гутарку ў міліцыю, дадому ён ужо не патрапіў.
А ў чацвер адбыўся закрыты суд, на якім заўзятару БАТЭ і абвясцілі прысуд за «парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання…»
Таксама адзначыць, што людзей тэрарызуюць званкамі сваякам і сябрам, пры гэтым не дасылаючы нікому позваў.
Каментары