Беларускі паўабаронца Рэнан Брэсан падпісаў кантракт з кіпрскім АПОЭЛам.
Футбаліст ужо прадстаўлены камандзе.
Мінулы сезон Брэсан правёў у партугальскім «Рыу Авэ». Згуляў у 25 матчах чэмпіянату Партугаліі, забіў 6 мячоў.
Нагадаем, у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў АПОЭЛ памераецца сіламі з пераможцам пары ТНС (Уэльс) - Трэ Пене (Сан-Марына).
Каментары