Усяго патроху6666

Суд выселіў Агурбаш з шасціпакаёўкі былога мужа

Спявачка не змагла пераканаць суддзю, што яе шлюбны кантракт падроблены.

Пасля разводу з 58-гадовым кілбасным баронам 42-гадовая беларуская прыгажуня засталася без жытла. Цяпер яна павінна пакінуць шыкоўную шасціпакаёвую кватэру ў цэнтры Масквы.

Падрабязнасці справы паведаміла расійская газета «Московскій комсомолец». Пасяджэнне па просьбе адвакатаў магната праходзіла ў закрытым рэжыме. Вядома, што Агурбаш вырашыла прыйсці ў суд сама: у цёмных акулярах, з нядбайна забранымі валасамі, яна першай павіталася з прысутнымі журналістамі і ўвайшла ў залу.

Выступаючы з прамовай перад судом, артыстка з цяжкасцю стрымлівала эмоцыі, а пры канцы заплакала.

— Мікалай Агурбаш падарыў мне шасціпакаёвую кватэру, каб я разам з дзецьмі пераехала з Беларусі ў Расію. Я за свой кошт яе адрамантавала і абставіла, а цяпер ён мне заявіў, што я павінна адтуль выехаць. І дзе цяпер мне жыць з трыма дзецьмі? — са слязамі на вачах прамаўляла артыстка. — Ягоны сын ужо прыходзіў і выганяў мяне з майго ж дому. Чатыры гады таму яны (сям’я Мікалая Агурбаша) без майго ведама выпісалі мяне з кватэры. Я моцна плакала і літаральна прымусіла прапісаць назад.

Паводле яе словаў, шлюбная дамова была падпісана дзесяць гадоў таму ў гасцёўні, у хаце, як простае ўнутрысямейнае пагадненне, на якім, дарэчы, настойвалі трое дарослых дзяцей мужа, баючыся, што спявачка будзе прэтэндаваць на іх спадчыну.

Зорка паскардзілася суду, што пасля разводу засталася без сродкаў да існавання.
Праўда, і падчас сямейнага жыцця бізнэсовец не вельмі песціў малодку. Паводле яе словаў, кватэры і аўтамабілі, падораныя дочкам, былі запісаныя на іх. Муж мог у любы момант заблакаваць крэдытныя карткі жонкі. Акрамя таго, Анжаліка Агурбаш сцвярджала, што экс-муж ёй пастаянна пагражае.

Адвакатка пазоўніцы Людміла Айвар настойвала, што шлюбны кантракт не быў натарыяльна завераны, бо на ім няма пячаткі, а подпіс не належыць Анжаліцы.
Акрамя таго, абарона прасіла суд аб почырказнаўчай экспертызе, але суддзя ў гэтым адмовіў. «Мы лічым, што рашэнне незаконнае, і будзем яго абскарджваць», — сказала адвакат.

Па прагнозах спявачкі, Мікалай Агурбаш спачатку пазбавіць яе маёмасці і сродкаў да існавання, а затым адбярэ дзіця.
«Нягледзячы ні на што, я ўсё роўна буду змагацца», — адзначыла артыстка.

Каментары66

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК12

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт17

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі33

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?35

Блогера Спірына не вызвалілі пасля сканчэння чатырохгадовага тэрміну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК12

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Галоўнае
Усе навіны →