Саюзны рэфэрэндум разам з выбарамі?

14.10.2005 / 13:00

На думку палітоляга Андрэя Суздальцава, А.Лукашэнка рыхтуецца спалучыць выбары-2006 з рэфэрэндумам пра «канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы».

Намёкі на гэта А.Суздальцаў пабачыў у прамове А.Лукашэнкі на «Дажынках». Хоць такі варыянт палітызуе беларускае грамадзтва і радыкалізуе моладзь, ён таксама, нібыта, гарантуе прызнаньне вынікаў Расеяй. Аргумэнтацыя спрэчная: а то яны без рэфэрэндуму не прызнаюць.