Энцыкляпэдыя для чыноўнікаў па-расейску

11.11.2005 / 13:00

Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» рыхтуе кароткі варыянт унівэрсальнай энцыкляпэдыі, выдадзенай нядаўна ў 18 тамах. Новае 6-тамовае выданьне мае тэмай толькі Беларусь. Аднак артыкулы пра пісьменьнікаў, нацыянальных дзеячоў, асабліва эмігрантаў, выкінутыя ці моцна «папраўленыя». Супрацоўнікам выдавецтва патлумачылі: робіцца гэта дзеля таго, што асноўны наклад кнігі пойдзе ў Расею, а там такія падрабязнасьці ня трэба. Між тым на вушка кажуць, што энцыкляпэдыя прызначаецца для распаўсюду ў «вэртыкалі».