Лукашэнка дае інтэрвію газэце «Монд»
Інтэрвію цікавае тым, што адбываецца напярэдадні тэндэру на пабудову АЭС. Францыя — адна з патэнцыйных яго ўдзельніц.
10.07.2007 / 10:18
10 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сёння дасць інтэрв’ю французскай газеце «Монд», паведаміла ягоная прэс‑служба.
Газета «Монд» — уплывовае штодзённае грамадска‑палітычнае выданне Францыі, якое публікуе матэрыялы на розныя тэмы: палітычныя, эканамічныя, культурныя, а таксама размяшчае сур’ёзныя аналітычныя агляды.
Заснаваная ў 1944 годзе, сёння гэта газета з’яўляецца лідэрам па тыражу сярод падобных выданняў. Цяпер у штаце рэдакцыі газеты працуе каля 4000 супрацоўнікаў.
Інтэрв’ю цікавае тым, што адбываецца напярэдадні тэндэру на пабудову АЭС. Францыя — адна з патэнцыйных яго ўдзельніц.