Мальцаў: Стабільнасць у краіне нельга блытаць з застоем

04.12.2012 / 14:11

Пра гэта заявіў сёння дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў на рэспубліканскім семінары для прэс-службаў дзяржорганаў і рэгіянальных прадстаўнікоў.

«Нельга блытаць застой і стабільнасць. Гэта розныя рэчы», — адзначыў дзяржсакратар, кажучы пра бяспеку краіны. Акрамя таго, ён адзначыў, што сфера нацыянальнай бяспекі не трывае фармалізму.

Неабходна разумець: эканамічныя працэсы ў іншых рэгіёнах, у прыватнасці ў Еўрасаюзе, уплываюць і на Беларусь, падкрэсліў Леанід Мальцаў. «Трэба гэта ацэньваць і прымаць рашэнне, як у сябе забяспечыць эканамічную стабільнасць, а на яе базе — сацыяльную, ну і далей — стабільнасць палітычную», — сказаў ён.