Па факце забойства двух малалетніх дзяцей у Салігорску распачата крымінальная справа

11.12.2012 / 13:28

Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце забойства двух заведама малалетніх па пунктах 1 і 2 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса,
паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Нагадаем, вечарам 10 снежня ў Салігорску ў кватэры рабочага ААТ «Беларуськалій» у ванным пакоі з прыкметамі ўтаплення былі знойдзеныя целы двух дзяцей: дзяўчынкі 2009 года нараджэння і хлопчыка 2011-га.

Паводле слоў Беланог, цяпер устанаўліваецца месца знаходжання жанчыны, якая займалася выхаваннем гэтых дзяцей.