Макей ў Мінску правёў сустрэчу з паслом Францыі

14.12.2012 / 20:39

14 снежня ў Мінску падчас візіту ў Беларусь для ўдзелу ў кансультацыях паміж МЗС кіраўнік дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Францыі, дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы Эрык Фурнье сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

«Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных аспектаў двухбаковага дыялогу, адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сустрэчы таксама ўзяў удзел пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.