ЛДП абвясціла конкурс на беларускамоўны гімн партыі

17.12.2012 / 16:10

Пераможцу абяцаюць каштоўны прыз і грашовую ўзнагароду ад кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Нагадаем, каля месяца таму партыя прыняла адмысловую заяву. У ёй прапаноўвалася прыняць закон, каб службоўцы абавязкова валодалі беларускай мовай. Як адзначае БелаПАН, кіраўнік партыі Сяргей Гайдукевіч збіраецца напісаць даклад на чарговы партыйны з'езд па-беларуску.