Баранавіцкаму паэту Аляксею Беламу — 60 гадоў
Аляксей Белы — адзін з самых выбітных і пазнавальных творцаў Баранавіч, чые кнігі прасякнуты шчырымі пачуццямі да роднай зямлі і яе людзей.
20.12.2012 / 18:44
Аляксей Белы — не толькі таленавіты паэт, але і прафесійны журналіст, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама Беларускага
Як распавёў
«Момантаў, калі цябе штосьці здзіўляе і ўражвае, з гадамі з’яўляецца ўсё меней. Таму, вядома, у юнацтве пісалася больш, чым цяпер. Дарослы чалавек увесь час заняты нейкімі справамі. Гэтага патрабуе і рытм цяперашняга жыцця. У нас ва ўсіх ёсць абавязкі перад блізкімі людзьмі і мы мусім выконваць іх сумленна. А на творчасць застаецца ўжо толькі тое, што застаецца. Але ў мяне няма шкадавання з той нагоды, што я не аддаю сваёй творчасці ўвесь час. Калі Бог даў нам гэту здольнасць, то чалавек знойдзе час і пакіне пасля сябе ўсё, што яму наканавана пакінуць».
Рэдакцыя