Свята Божага Нараджэння на БТ: жывы эфір з мінскай Катэдры і Ватыкана

24.12.2012 / 10:18

Па добрай традыцыі, асноўныя святочныя набажэнствы з Беларусі і Ватыкана будуць транслявацца і на каналах беларускага тэлебачання.

24 снежня (панядзелак)

21.40 — святочная Імша з мінскага архікатэдральнага касцёла. Жывая трансляцыя (Беларусь-1)

23.40 — Імша з Ватыкана з удзелам Святога Айца Бенедыкта XVI. Жывая трансляцыя (Беларусь-1)

25 снежня (аўторак)

08.50 — слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на свята Божага Нараджэння (Беларусь-1)

15.30 — трансляцыя каляднага паслання Святога Айца «Urbi et orbi» («Гораду і свету») (Беларусь-2)