Увага: На Мінск ідзе вялікі снегапад

24.12.2012 / 10:32

Надвор’е мяняецца. 24 снежня раніцай у Мінску ўжо пачаў цярушыць лёгкі сняжок, але ўсё яшчэ наперадзе, як і папярэджвалі сіноптыкі.

З трохкутніка Наваградак — Баранавічы — Стоўбцы ў кірунку сталіцы рухаецца вялікі снегапад (вецер змяніўся на паўднёва-заходні).

Становішча хмараў на 09.59.

Сачыць анлайн за рухам хмараў можна тут

Нагадаем, што на 25 снежня прагназуюць рэзкае пацяпленне.