Расія паставіць больш нафты, чым планавалася

29.12.2012 / 12:11

Расія і Беларусь дамовіліся аб павелічэнні ў першым квартале 2013 года планавых паставак расійскай нафты з 4,625 млн. тон да 5,025 млн. тон.
Пра гэта паведамляе агенцтва Прайм са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка прадпрыемства «Транснефць» Ігара Дзёміна.
Пры гэтым Дзёмін зазначыў, што рашэнне аб пастаўках нафты ў цэлым у 2013 годзе пакуль не прынята, перамовы працягваюцца.