Гурт «Крама» прэзентаваў песню «З Новым годам!» — аўдыё

29.12.2012 / 15:47

Гурт «Крама» прэзэнтуе сваю новую песню «З Новым годам!», якая ўвойдзе ў будучы новы альбом. «Жадаю ўсім беларусам трымацца, як тое яны ўжо робяць працяглы час, а таксама кахання па жыцці ды поспехаў ва ўсіх творчых пачынаннях», — кажа Ігар Варашкевіч.

Варашкевіч напісаў яе на словы асноўнага тэкставіка гурта Змітра Лукашука.