Украіна ў 2013 годзе прыпыняе прызыў у войска

29.12.2012 / 21:54

У 2013 годзе ва Украіне будзе прыпынены прызыў на тэрміновую ваенную службу з адначасовым пераходам на камплектаванне арміі выключна па кантракце, заявіў міністр абароны краіны Павел Лебедзеў.

Як паведамілі ў прэс-службе мінабароны, аб гэтым міністр заявіў у вітальнай прамове з нагоды навагодніх і калядных святаў.

«Ужо ў новым годзе нас чакаюць новыя, маштабныя задачы. Будзе перагледжана структура і сістэма кіравання ўзброенымі сіламі і палепшаная сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў, прыпынены прызыў на тэрміновую ваенную службу з адначасовым пераходам на камплектаванне арміі выключна па кантракце, як гэта зроблена сёння ў вядучых краінах свету», — сказаў Павел Лебедзеў.