Варшава атрымае на мадэрнізацыю метро крэдыт 140 мільёнаў еўра

На гэтыя грошы будуць набытыя 35 новых цягнікоў.

30.12.2012 / 15:35

Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдзяляе крэдыт на суму 555 мільёнаў злотых для набыцця 35 новых цягнікоў у метро Варшавы. Гэта каля 139 мільёнаў еўра.

20 цягнікоў будуць выкарыстоўвацца на будуемай другой лініі метрапалітэна, а астатнія дазволяць павялічыць частату руху на існуючай першай лініі.

Павелічэнне рухомага складу метрапалітэна дазволіць значна павысіць узровень сэрвісу і палепшыць якасць грамадскага транспарту.

Адметна, што

большасць цягнікоў будзе сабрана ў самой Польшчы.

паводле News.google.com