З чаго начынаецца родзіна? Беларуская Лубянка

03.01.2013 / 15:08

Святы для кожнага чэкіста аб’ект у беларускай версіі выглядае вельмі сціпла. Стаіць беларуская Лубянка на дарозе між Смаргонню і Ашмянамі.

Зрэшты, чаму б не ўключыць яе ў туры для расійскіх турыстаў? Можна нават арганізаваць «Залатое Лубянскае кальцо»: бо

вёсак з такой назвай у Беларусі цэлых пяць.
Апроч Смаргонскага, Лубянкі ёсць у Кармянскім, Свіслацкім, Быхаўскім і Клімавіцкім раёнах.

Сямён Цыбульскі