У Фінляндыі для гасцей з усходу стварылі інструкцыю, як правільна карыстацца туалетам — фотафакт

На ўнітазе трэба сядзець, а не стаяць.

13.01.2013 / 00:30

У Фінляндыі на запраўках кампаніі ABC вывесілі рускамоўную інструкцыю «правільнага» карыстання унітазамі.

У інструкцыі, у прыватнасці, тлумачыцца і дэманструецца, што на ўнітазе трэба сядзець, а не стаяць.

Інструкцыя з’явілася пасля шматлікіх зваротаў кліентаў АЗС.

«Расійскія турысты па звычцы часта залазяць на ўнітаз нагамі. Таму мы вывесілі інструкцыю, каб прыбіральні заставаліся чыстымі. Нікому не хочацца садзіцца на ўнітаз, калі там сляды ног», —
растлумачыў рэгіянальны дырэктар кампаніі АВС Минна Раса у інтэрв’ю мясцовай газеце Länsi-Savo.

Паводле яго слоў, у выніку «няправільнага» выкарыстання некаторыя ўнітазы паламаліся. Праблема невялікая, «гаворка проста ідзе пра розную культуру карыстання туалетамі».

У хуткім часе такія ж інструкцыі на рускай мове абяцаюць вывесіць на іншых АЗС, якія знаходзяцца ў прыгранічных раёнах Фінляндыі.