У Азаранкі — новы бойфрэнд: скандальны амерыканскі рэпер Рэдфу

17.01.2013 / 10:28

Першая ракетка свету назвала скандальнага амерыканскага рэпера каханнем усяго свайго жыцця.
Нагадаем, што да нядаўняга часу Вікторыя Азаранка некалькі гадоў сустракалася з тэнісістам Сяргеем Бубкам-малодшым.

Але пасля таго, як спартовец няўдала зваліўся з акна ў Парыжы, адносіны скончыліся.

І вось цяпер Вікторыя Азаранка заяўляе: «Я закахана, і не важна, як людзі ставяцца да майго выбару. Я сустракаюся з кімсьці асаблівым, я б сказала, ён нумар адзін.
Ён унікальны хлопец, і мы належым да дзвюх розных планет. Я магу гарантаваць, што ён сапраўды асаблівы чалавек, ён — каханне ўсяго майго жыцця. Я не люблю хваліцца сваім асабістым жыццём, але я рада, што ён побач са мной».

Па дадзеных амерыканскай прэсы, гаворка ідзе пра спевака Рэдфу. Паводле звестак Tut.by, рэпер быў разам з Азаранкай у Мінску ў канцы 2012 года і рэгулярна наведваў трэніроўкі беларускі.

Музыка з’яўляецца адным з удзельнікаў дуэта LMFAO
(другі — яго пляменнік Скай-Блю). Сапраўднае імя Рэдфу — Стэфан Кендал Гордзі. Яму — 37 гадоў (Азаранцы — 23).

Рэдфу распавядае, што раней таксама гуляў у тэніс. Але пасля таго, як ён зламаў запясце, прыйшлося заняцца музыкай. LMFAO акрамя сольных канцэртаў адзначыўся ўдзелам у шоу Мадоны і Кешы.

Як паведамляе Rolling Stone, Рэдфу — гэта сын музычнага магната Бэры Гордзі і былы зяць Джэрмэйна Джэксана — старшага брата Майкла Джэксана.

Імідж LMFAO ўяўляе сабой тэму «вечнай весялосці», вечарынак і выпіўкі у стылі «party rock».
Першая версія назвы гурту была «Sexy Dudes» — «Сэксуальныя хлопцы»), але пасля парады бабулі Рэдфу назву памянялі.

У снежні 2012 года Рэдфу ў Кіеве выйшаў да гледачоў з украінскім сцягам на трусах.