Брытанія вырашыць на рэферэндуме, ці заставацца ў Еўрасаюзе

Дэвід Кэмэран: Еўрасаюз павінен стаць гнуткім, каб захавацца.

23.01.2013 / 13:45

Прэм'ер-міністр Брытаніі выступіў з праграмнай прамовай на тэмы будучыні Еўрасаюза. Гэты выступ меў адбыцца раней, але быў перанесены ў сувязі з захопам закладнікаў у Алжыры. Лідар кансерватараў Кэмэран не хацеў прамаўляць пра будучыню на тле кепскіх навін з газавага радовішча ў Сахары.

У сваёй прамове ў сераду Кэмеран паабяцаў правядзенне рэферэндуму ў 2017 годзе па пытанні, ці Брытаніі заставацца ў Еўрасаюзе. Плебісцыт адбудзецца ў выпадку калі кансерватары застануцца пры ўладзе пасля выбараў 2015 года.

Кэмеран заявіў, што хацеў бы, каб Вялікабрытанія заставалася ў ЕС, аднак для гэтага саюз павінен змяніцца. У прыватнасці, брытанцы хацелі б абмежаваць паўнамоцтвы брусэльскай бюракратыі.

Мікола Бугай