На паштамце прайшло спецгашэнне паштовак у памяць Кастуся Каліноўскага

03.02.2013 / 00:24

28 студзеня «Белпошта» выпусціла ў свет паштоўку, прысвечаную Кастусю Каліноўскаму. Наклад паштоўкі склаў 30 тысяч асобнікаў.

2 лютага, у 175-ю гадавіну з дня нараджэння нацыянальнага героя, на мінскім паштамце адбылося спецгашэнне паштоўкі. Кожны ахвотны мог атрымаць спецыяльны памятны штэмпель.

Карцінка на паштоўцы выяўляе выступ Каліноўскага перад сялянамі. На познамцы — герой на фоне «Мужыцкай праўды», першай у гісторыі газеце на беларускай мове, падпольны выхад якой ён наладзіў.

даслаў чытач Ян Гардзееў