У новым кліпе Pink знялася з вялікім плюшавым мядзведзем — відэа

Разам з ёй у роліку да песні «Just Give Me a Reason» спявае Нэйт Руэс.

07.02.2013 / 14:13

Амерыканская спявачка Pink знялася ў кліпе да песні «Just Give Me a Reason». У роліку яна спявае разам з Нэйтам Руэсам.

Сапраўднае імя спявачкі Pink — Аліша Бэт Мур (Alecia Beth Moore). Яна паходзіць з сям’і эмігрантаў. У адным з інтэрв’ю Pink называе сябе габрэйкай з каранямі ў Ірландыі, Германіі і Літве. Дзявочае прозвішча яе маці — Кугель.