27 ліпеня ў Віцебску

Запрашаем Вас далучыцца да святкаваньня і прыйсьці на плошчу 1000‑годзьдзя Віцебску (каля Дабравешчанскай царквы, насупраць тэатру і гатэлю «Віцебск») к 18.00.

26.07.2007 / 18:55

Арганізацыя Партыі БНФ горада Віцебска віншуе віцяблянаў зь 17‑й гадавінай аднаўленьня незалежнасьці. Яна ёсьць і застанецца падмуркам, на якім будзе пабудаваная будучыня Беларусі як свабоднай, дэмакратычнай і заможнай эўрапейскай краіны.

У гэты сьвяточны дзень мы запрашаем Вас далучыцца да святкаваньня і прыйсьці на плошчу 1000‑годзьдзя Віцебску (каля Дабравешчанскай царквы, насупраць тэатру і гатэлю «Віцебск») к 18.00. У праграме: музыка, вершы, дзіцячыя малюнкі, «Шоў Беларушчыны» і частаваньне беларускімі стравамі.

Жыве Беларусь!

Пад гэтым запрашэньнем падпісаліся ўсе палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі, якія ўваходзяць у Віцебскую абласную кааліцыю АДС.

Кастусь Смолікаў