Галандцы прэзентавалі паслу Беларусі залатую манету з партрэтам Бяляцкага

І 84 тысячы подпісаў за вызваленне палітвязня.

10.02.2013 / 19:53

8 лютага Хенк Хульшоф, Еўрапейскі каардынатар Амністыі Нідэрланды, і Гары ван Бомель, дэпутат парламенту, сустрэліся з паслом Беларусі ў Гаазе і перадалі 84 тысячы подпісаў разам з залатой манетай, на якой выгравіраваны партрэт праваабаронца і тэкст «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Акрамя таго, больш чым 6600 людзей выплацілі па адным цэнце на банкаўскі рахунак беларускай амбасады з подпісам «на вызваленне Алеся» як тлумачэнне аплаты.

Прома-відэа кампаніі за вызваленне Бяляцкага: