Вядомы кікбаксёр закінуў нагу на помнік вайны - абурэнне ў Рунэце

18.02.2013 / 16:31

Гіві Сацук, кікбаксёр з Хакасіі (Сібір) закінуў нагу на помнік медыкам Другой сусветнай. Так ён хацеў прадэманстраваць сваю расцяжку.

У сацсетках з’явілася фатаграфія, дзе кікбаксёр стаіць побач з помнікам, закінуўшы нагу на галаву бронзавага салдата.

Фота выклікала буру абурэння ў расійскіх інтэрнаўтаў. Сацук у спешным парадку выдаліў сваю старонку «Укантакце», але было позна — здымак многія паспелі скапіяваць.