Ролік з лыжнікам, які ўцякае ад лавіны, узарваў інтэрнэт

Шведскі фрырайдар Сверэ Лільеквіст паказаў сапраўдныя цуды адвагі падчас спуску з гары.

19.02.2013 / 10:51

Нягледзячы на лавіну, што бегла проста за ім, ён выканаў складаны трук і завяршыў свой выступ без траўмаў.

Лільеквіст выступаў у рамках спаборніцтваў, якія праводзяцца пад эгідай Swatch Skiers Cup 2013. Пачаў ён свой выступ без якіх-небудзь эксцэсаў.

Першы яго саскок з натуральнага трампліна выйшаў спакойным, але амаль адразу пасля гэтага з гары пайшла лавіна, і ўжо наступны свой скачок і пераварот Сверэ Лільеквіст здзяйсняў, калі ззаду напіраў снежны буран.

Неўзабаве пасля гэтага спуск шведа быў завершаны. На шчасце, усё абышлося без непрыемнасцяў. Ролік з выступам шведа сабраў у інтэрнэце амаль 1,5 млн клікаў.