Мастацкая выстава да 150-годдзя паўстання Каліноўскага

27 лютага. Управа ТБМ (Мінск, Румянцава, 13). 17.00.

26.02.2013 / 12:09

27 лютага 2013 у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) а 17.00 мае адбыцца ўрачыстая вечарына: адкрыццё выставы твораў жывапісу мастакоў суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Алеся Цыркунова, Генадзя Драздова ды Міхася Карпука. Выстава прысвечаная 150-годдзю паўстання і 175-гадоваму юбілею правадыра гэтага паўстання ў Беларусі і Жамойці Кастуся Каліноўскага. Распавядзе аб падзеях таго гераічнага часу Язэп Янушкевіч.