Балгары дамагліся датэрміновых выбараў

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Балгарыі пройдуць 12 мая. Пра гэта сёння заявіў прэзідэнт Росен Плеўнеліеў.

28.02.2013 / 14:58

Прэзідэнт Балгарыі Росен Плеўнеліеў.

Хваля пратэстаў, якія пачаліся ў Балгарыі ў сярэдзіне лютага, прывяла да адстаўкі ўрада прэм’ер-міністра Бойка Барысава.
21 лютага гэтая адстаўка была зацверджаная парламентам.

Пратэсты былі выкліканыя павышэннем тарыфаў на энерганосьбіты, але потым абярнуліся супраць урада Барысава і ўсёй палітычнай сістэмы ў краіне. Балгарыя з сярэднямесячнай зарплатай 400 еўра з'яўляецца найбяднейшай краінай ЕС.