Балгарыя скасавала пагадненне з Расіяй і Грэцыяй наконт трубаправоду

Парламент Балгарыі ў чацвер прагаласаваў за згортванне праекту па будаўніцтве трубаправоду, па якім нафта з Расіі паступала б у Грэцыю.

08.03.2013 / 09:31

Галасаванне праводзілася па ініцыятыве балгарскага ўрада, які пажадаў скасаваць пагадненне, падпісанае ў 2007 годзе.

Паводле словаў Бойкі Барысава, які пакідае прэм’ерскую пасаду ў Балгарыі, праект коштам ад паўтара да двух мільярдаў даляраў не можа быць рэалізаваны па новых фінансавых умовах.

Скасаваць пагадненне Сафія прапанавала Маскве і Афінам яшчэ год таму, заявіўшы тады, што пры адсутнасці адказу праз 12 месяцаў прыме рашэнне ў аднабаковым парадку.