Саннікаў, Бандарэнка, Марына Адамовіч, Наста Дашкевіч — на варшаўскай акцыі ў падтрымку палітвязняў — фота

09.03.2013 / 10:59

Акцыя салідарнасці прайшла ў цэнтры польскай сталіцы ўвечары 8 сакавіка. Яна адбылася ў людным месцы Варшавы — каля касцёла Святой Ганны на Кракаўскім прадмесці.

У акцыі ўзялі ўдзел лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў, жонкі беларускіх палітвязняў Марына Адамовіч і Анастасія Дашкевіч, дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка, галоўны рэдактар ​​сайта charter97.org Наталля Радзіна і іншыя.

Удзельнікі мерапрыемства трымалі беларускія нацыянальныя сцягі, а таксама партрэты Зьмітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча. Яны патрабавалі вызвалення ўсіх 13 беларускіх палітычных вязняў.

Арганізатарам акцыі выступіў офіс дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага.