Інвалід, якога збілі ў метро на Новы год, прызнаны неадэкватным

Тэрмін расследавання крымінальнай справы па артыкуле «хуліганства» за збіццё інваліда ў мінскім метро, працягнуты да 11 красавіка.

12.03.2013 / 16:17

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў:

«Па-ранейшамупа гэтай справе праходзіць адзін абвінавачаны — мінчук 1995 года нараджэння. Паколькі ён непаўналетні, то знаходзіцца пад наглядам бацькоў».

Між тым пацярпелы не ідзе на кантакт і па-ранейшаму не размаўляе. Ён быў накіраваны на экспертызу, і медыкі пакуль папярэдне прызналі яго неадэкватным.

Следчыя адзначаюць, што неабходнасці ў дадатковых сведках няма, матэрыялаў у справе дастаткова,
засталося завершыць справу і зрабіць высновы, паведамляе Еўрарадыё.

Інцыдэнт, нагадаем, адбыўся 2 студзеня.