Двое затрыманыя, чатыром удалося схавацца

Маладыя людзі ўскладалі кветкі да помніка Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама зладзілі пэрформанс. На іх наляцелі два міліцыянты, сталі лавіць.

07.08.2007 / 17:57

Пасьля 16‑й ў Менску на культурніцкай акцыі, прысьвечанай 490-й гадавіне выданьня ў Празе «Псалтыра» Францыска Скарыны, затрыманыя шэсьць сябраў Моладзі БНФ.

Маладыя людзі ўскладалі кветкі да помніка Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама зладзілі пэрформанс. На іх наляцелі два міліцыянты, сталі лавіць.

Пратрымаўшы паўтару гадзіны ў пастарунку, маладых людзей без тлумачэньня прычынаў выпусьцілі.

МБ