Сталічныя ўлады заклікалі мінчукоў зноў выйсці на ўборку снегу

22.03.2013 / 16:55

Сталічныя ўлады зноў заклікалі менчукоў выйсці на ўборку снегу ў бліжэйшыя выходныя, 23 і 24 сакавіка.

«У горадзе застаецца яшчэ шмат неачышчаных ад снегу участкаў, асабліва на прылеглых да жылых дамоў тэрыторыях», — гаворыцца ў паведамленні Мінгарвыканкама.

Улады сталіцы запрашаюць паўдзельнічаць у суботніку працоўныя і студэнцкія калектывы, грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі, а таксама ўсіх ахвотных, абяцаючы, што ЖЭСы забяспечаць усіх неабходным інвентаром.