Капітанам хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету будзе Канстанцін Кальцоў

02.04.2013 / 15:39

Капітанам хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету — 2013 у Стакгольме і Хельсінкі будзе форвард падмаскоўнага «Атланта» Канстанцін Кальцоў.
Аб гэтым сёння пасля трэніроўкі нацыянальнай дружыны паведаміў журналістам галоўны трэнер каманды Андрэй Скабелка.

«Капітанам будзе Косця Кальцоў. Ён нядрэнна спраўляецца з гэтымі абавязкамі», — сказаў Скабелка.

Канстанцін Кальцоў, якому 17 красавіка спаўняецца 32 гады, быў капітанам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2009 у Швейцарыі, дзе беларуская каманда пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана дабралася да чвэрцьфіналу, саступіўшы ў драматычнай барацьбе расейцам (3:4), якія затым выйгралі золата. Адну з шайбаў у браму зборнай Расіі закінуў Кальцоў.