«Стары Ольса» зайграе ў Нясвіжскім замку

11 мая.

02.04.2013 / 18:50

11 мая на фоне рэнесанснага палаца Радзівілаў разліюцца чароўныя гукі сярэднявечнай музыкі — у Нясвіж прыязджае з канцэртам «Стары Ольса». Папулярны калектыў выступіць пад адкрытым небам — ва ўнутраным двары замка. У праграме паўтарагадзіннай імпрэзы — упадабаныя музычныя кампазіцыі, а таксама запальныя танцы. Кошт білета: 100 тысяч рублёў дарослы і 90 тысяч — дзіцячы. Даведкі па т.: +375 1770 2-06-02.