Трылер у Дортмундзе: «Барусія» гераічна прабілася ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

09.04.2013 / 23:43

Перфоманс ад заўзятараў "Барусіі"

У аўторак вызначыліся першыя два паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Дортмундская «Барусія», саступаючы на 90-й хвіліне «Малазе» з лікам 1:2, такі вырвала перамогу на сваім полі ў дадатковыя чатыры хвіліны — 3:2 (першы матч — 0:0).

А ў Стамбуле «Галатасарай» хоць і выйграў 3:2 у «Рэала», але ў Мадрыдзе было 3:0 на карысць іспанцаў, і далей ідзе каралеўскі клуб.

У сераду згуляюць «Барселона» — ПСЖ (першы матч -- 2:2), «Ювентус» — «Баварыя» (першы матч — 0:2)

nn.by