Віктар Шніп. *** Настрой такі, што ўсё няміла...

11.04.2013 / 19:15

Настрой такі, што ўсё няміла,
І шэры горад, як магіла,
Дзе мы, як прывіды, жывём.

І жоўты снег, і белы вецер,
І сонны, як хвароба, вечар
Душу апальваюць агнём.

Агонь жа не стушыць вадою,
Ён быццам крыж па-над царквою,
Якая ў памяці стаіць.

І я іду дамоў з работы,
І ўслед смяюцца ідыёты,
І сіл няма, каб іх любіць.

Віктар Шніп