Апошнія звесткі пра ахвяраў Бостанскага марафону

16.04.2013 / 11:39

На гэты момант налічваецца ўжо трое загінулых у выніку выбухаў падчас Бостанскага марафону. Тэлеканал CNN паведамляе аб 144 параненых, з якіх 17 у крытычным стане, 25 чалавек — у цяжкім.

Па паведамленнях CNN, прайшоў ператрус у кватэры ў прыгарадзе Бостана. Паліцыя шукае цемнаскурага мужчыну, які размаўляе з моцным акцэнтам, якога бачылі побач з фінішнай прамой за некалькі хвілін да выбуху.

Ніхто з афіцыйных асоб па-ранейшаму не выказвае публічна версій аб прычынах і хто можа быць датычны да трагедыі.