Гендырэктару Мінскага мясакамбіната прад'яўлена абвінавачванне

17.04.2013 / 15:08

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці прад'яўлена абвінавачанне генеральнаму дырэктару ўнітарнага прадпрыемства "Мінскі мясакамбінат" Уладзіміру Лазоўскі.

Паводле следства, яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт.430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Праводзіцца расследаванне. У дачыненні да абвінавачанага мера спынення не змянялася, ён застаецца пад вартай.