Надвор'е працягне цешыць — без ападкаў, да +22°C

Прагноз надвор'я на 18 красавіка.

17.04.2013 / 20:17

У бліжэйшыя суткі, 18 красавіка, Беларусь застанецца пад уладай вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас.

Надвор'е працягне цешыць. Ападкі малаверагодныя. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах могуць згушчацца туманы.

Вецер паўднёвы ўмераны, па паўночным захадзе месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +3 .. 9 ° C, днём паветра будзе прагравацца да +16 .. +22 ° C.

Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба паніжацца.