Амерыка радуецца, што бостанскі тэрарыст злоўлены — фотафакт

20.04.2013 / 10:47

Факт таго, што Джахар Царнаеў, які падазраецца ў здзяйсненні тэракту на Бостанскім марафоне, злоўлены, выклікаў у Амерыцы эйфарыю.

Царнаева знайшлі ў пятніцу ў 20:45 паводле часу ўсходняга ўзбярэжжа (04:45 па Мінску). Жыхары Уотэртаўна і Бостана выйшлі на вуліцы, каб падзякаваць паліцыі.