Болей за 60 сусветных хітоў па-беларуску на адным сайце

Ад Боба Марлі да Maкsім

22.04.2013 / 20:21

У інтэрнэце з’явілася старонка праекта «Беларускі Глобус» — удалая спроба сабраць разам усе пераклады сусвтеных хітоў на беларускую мову.

Зараз сайт налічвае болей за 60 кампазіцый — у розны час яны траплялі на складанкі «Personal Depeche», «Сто бардаў Свабоды», а такскама гучалі на канцэртах «Салідарныя з Беларусьсю».

Не ўсе з гэтых песняў можна назваць перакладам — часам гэта новы тэкст на вядомую мелодыю, альбо ўвогуле пародыя, аднак ідэя скампеляваць усе каверы на адной старонцы выглядае болей чым адэкватнай.

ЮУ