Футбалісты «Гомеля» прагаласавалі за расейскую мову?

25.04.2013 / 12:47

Прозвішчы футбалістаў «Гомеля» па-ранейшаму будуць пісацца на расейскай мове, а не на беларускай.

Футбольны клуб «Гомель» даслаў грамадскаму актывісту Ігару Случаку адказ на запыт з нагоды папулярызацыі беларускай мовы.

Самі гульцы на спецыяльным галасаванні вырашылі і далей пісаць прозвішчы па-расейску. У той жа час кіраўніцтва каманды выказалася за беларускую мову.